У Іванаве стартуе святкаванне Дня беларускага пісьменства

1 сентября 2018

Сімвалічны Дзень ведаў і ў Іванаве. Са школьнай лінейкі там сёння стартуе святкаванне Дня беларускага пісьменства. У першую нядзелю верасня адзін з гарадоў Беларусі становіцца духоўна-асветніцкім цэнтрам, дзе збіраюцца тысячы пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў і, вядома, турыстаў. Каля гадзіны таму ў Іванаве адкрылася першая кнігарня "Верасень". Усяго на святочныя выхадныя запланавана больш за 80 мерапрыемстваў. З паўдня пачынае сваю працу Фестываль кнігі і прэсы.

У праграме больш за 20 розных лакацый. Тэма малой радзімы як на старонках новых выданняў, так і ў тэатралізаваных паказах.