У выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі прагучалі творы Моцарта

27 апреля 2016

У Полацку прагучаў фінальны акорд 29-га Міжнароднага фэсту старажытнай і сучаснай камернай музыкі. У канцэртнай зале Сафійскага сабора ігралі Моцарта.

У выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі прагучалі самыя вядомыя творы кампазітара, чыё 260-годдзе з дня нараджэння сёлета адзначае ўвесь свет. За дырыжорскім пультам маэстра з Эстоніі. Адзін з 6 лепшых дырыжораў міжнароднага конкурсу ў французскім Безансоне. Яго супрацоўніцтва з беларускім калектывам доўжыцца на працягу 7 гадоў.

Гэты канцэртны сезон для музычнага калектыву Белтэлерадыёкампаніі характэрны яшчэ адным праектам. Услед за Полацкам сімфанічны аркестр чакаюць з гастролямі ў Германіі і Швейцарыі.