У Гомелі адкрыўся філіял Расійскага цэнтра навукі і культуры

26 ноября 2016

Умацаванне гуманітарных сувязяў, развіццё дзелавых кантактаў і падтрымка суайчыннікаў, якія жывуць у Беларусі. У Гомелі адкрыўся філіял Расійскага цэнтра навукі і культуры. Ён трэці пасля Мінска і Брэста. На базе цэнтра плануецца арганізаваць курсы паглыбленага вывучэння рускай мовы. Асаблівая ўвага - развіццю маладзёжнага супрацоўніцтва: правядзенню экскурсій, летніх лагераў і магчымасці навучання ў расійскіх ВНУ.

Гомельскі філіял будзе дапамагаць і ў развіцці дзелавых кантактаў паміж Беларуссю і Расіяй для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.