У Гродне сёння адзначаюць сярэдневяковае свята - Казюкі

4 марта 2014

Гліняныя гарлачы, упрыгожванні ручной работы, драўляныя бочкі для віна і піва і яшчэ тысячы разнастайных вырабаў народных майстроў. У Гродне сёння адзначаюць сярэдневяковае свята - Казюкі. Традыцыйна дзень 4 сакавіка прысвечаны святому Казіміру, у гонар якога і названы. Сын караля, святы Казімір лічыцца заступнікам усіх майстроў і рамеснікаў і заадно і Гродна. Дарэчы, сёння Казімір сам выйшаў да гараджан і падчас тэатралізаванага паказу разам з дзяўчатамі, якія ўвасаблялі Беларусь, Літву і Польшчу, частаваў гледачоў пернікамі.


Свята майстроў і кірмаш сённяшнім днём не абмяжуюцца. Арганізатары ўпэўненыя: многія рамеснікі могуць застацца і на ўсе выхадныя - пакупнікоў і проста цікаўных у цэнтры Гродна становіцца ўсё больш.