У Гродне з'явіўся Музей нітак

18 января 2014

Калаўроты, старажытныя швейныя машынкі, калекцыі нітак і ткацкія станкі. У Гродне з'явіўся Музей нітак. Тут сабралі ўсё тое, што са старажытных часоў ператварае нітку ў матэрыял, вопратку, покрывы. Навучыцца працаваць на старажытнай тэхніцы можа любы ахвочы.


Большасць экспанатаў у Музей нітак перадалі мясцовыя жыхары. Некаторыя ткацкія станкі ў працоўным стане. На іх дагэтуль можна ткаць па ўсіх правілах старажытнай справы.