У Гомелі адкрылася выстава расійскай фотамастачкі Кацярыны Раждзественскай

8 ноября 2016

"Прыватная калекцыя" - гэта пераўвасабленне вядомых людзей у герояў палотнаў Дзюрэра, Рэмбранта, Веласкеса, Мане, Рэнуара, Рэпіна і Сурыкава. Мадэлямі для мастачкі выступілі Лія Ахеджакава, Уладзімір Співакоў, Людміла Гурчанка, Андрэй Макарэвіч і Піліп Кіркораў - усяго больш за 300 вядомых асоб. Тут і Ратару ў вобразе Дзевы Марыі, і Цыскарыдзэ - "Дэман" пэндзля Урубеля.

Алена Курцёнак, куратар выставы ад музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля - старшы навуковы супрацоўнік: "У 2012 годзе яе работы ўжо экспанаваліся ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, але сёння гэта новыя, раней невядомыя работы з яе "Прыватнай калекцыі". Гэта першы і найболей шырокі праект Кацярыны Раждзественскай. Тое, што было паказана раней, таксама з "Прыватнай калекцыі", мела вялікі поспех у гамяльчан".

Над праектам фотамастачка працавала каля 20 гадоў. За гэты час у яе аб'ектыў патрапілі больш як 6 000 чалавек. Выстава ў Гомелі будзе адкрытая да студзеня.