У Глыбокім Віцебскай вобласці стартуе Міжнародны вішнёвы фестываль

23 июля 2019

У найбліжэйшы тыдзень на цэнтральнай плошчы  пройдуць выставы, канцэрты, квесты, спартыўныя спаборніцтвы, этнавечарынкі. Але самае цікавае на выхадных. Народныя ўмельцы прадэманструюць свае работы з галоўным сімвалам фестывалю  - вішняй. Удзельнікаў фестывалю пачастуюць смачнай выпечкай, а лепшыя баяністы раёна возьмуць удзел у музычным батле. Таксама гасцей запросяць на вішнёвае вяселле.

Вішнёвы фестываль - культурны брэнд Глыбоцкага раёна. Асаблівая цікавасць у турыстаў да рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы, дзе прасочваецца ўся гісторыя фестывалю.