У фестывальным Віцебску прызямліўся самалёт з Філіпам Кіркоравым

16 июля 2020
Віцебск у чаканні адкрыцця XXIX  Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар". Сёлета фестываль скарацілі да чатырох насычаных дзён, тым не менш кантэнт і разнастайнасць праектаў  на любы густ. Канцэпцыя гэтага сезона - глабальны  open air: усе пляцоўкі форуму на свежым паветры. З самай раніцы на міжнародны форум прыбываюць госці фестывалю. Крыху больш чым гадзіну таму ў фестывальнай сталіцы прызямліўся самалёт з Філіпам Кіркоравым. Ён прыляцеў у добрым настроі і паспеў пагутарыць з журналістамі. Сёлета артыст удастоены спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразумення".