У Брэсце фасад кінатэатра распісваюць графіцісты

4 декабря 2013
Прычым цалкам легальна. Бакавыя сцены ажывілі персанажы з савецкіх і замежных мультфільмаў. Іх намалявалі пераможцы конкурсу, які арганізаваў Саюз моладзі. Свае эскізы даслалі амаль тры дзясяткі мастакоў. Але кастынг змаглі прайсці толькі два аўтары.

Прафесійныя фарбы для мастакоў падало кіраўніцтва кінатэатра. Зараз графіцісты зоймуцца дзіцячымі пляцоўкамі і нават сумнымі фае некаторых устаноў.