У Вялікім тэатры оперы і балета сыгралі "Велікодныя званы"

21 апреля 2017

Малітва ў бронзе загучала ў храме мастацтва. Гэтым вечарам фае Вялікага тэатра сталіцы стала самай сапраўднай званіцай.

У тэатры оперы і балета сыгралі "Велікодныя званы". Ствараў перазвон дырэктар школы званароў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Багдан Бярозкін. На адзінай у Беларусі перасоўнай званіцы віртуоз выканаў некалькі так званых звонаў. У велікодны тыдзень перазвон можа не толькі склікаць вернікаў на літургію, але і гучаць у любы час.

"Велікодныя званы" загучалі ў Вялікім упершыню. Праграма падрыхтаваная спецыяльна да першага нацыянальнага балета "Страсці (Рагнеда)" у пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева. У свой час гэтая пастаноўка стала сенсацыяй на Міжнародным фэсце "Бенуа дэ ла Данс - 1996", і была адзначаная найвышэйшай узнагародай.