У Вялікім тэатры оперы і балета сёння дзень адчыненых дзвярэй

24 мая 2019

Вялікі тэатр раскрывае закулісныя таямніцы. Сёння ў Тэатры оперы і балета дзень адчыненых дзвярэй. Кожны, хто жадае, можа трапіць на адкрытую рэпетыцыю аркестра, паслухаць выступленні салістаў оперы, паўдзельнічаць у тэатральных віктарынах, а таксама ўбачыць выступленні чэмпіёнаў свету на інвалідных калясках. Як бонусы - фотазоны з барабанамі і майстар-класы. Адкрыты запіс на міні-ўрокі па ігры на ўдарных інструментах і вакале.

Уваход у Вялікі сёння без білетаў, акрамя вячэрняга спектакля. Летась убачыць Тэатр оперы і балета знутры  прыйшлі рэкордныя 4 тысячы гасцей.