У Белтэлерадыёкампаніі праходзіць праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адбору на Еўрабачанне

28 ноября 2013
Усяго на адрас Макаёнка, 9 прыйшло 87 заявак, і гэта не канчатковая лічба, бо бандэролі з запісамі кампазіцый працягваюць паступаць. У журы - вядомыя дзеячы культуры нашай краіны, сярод якіх і прадстаўніца Беларусі на Еўрабачанні мінулага года Алёна Ланская. Праслухоўванне будзе праходзіць на працягу двух дзён. 29 лістапада назавуць імёны фіналістаў.

Праслухоўванне праходзіць у студыі 600, дзе ў студзені ў прамым эфіры і пройдзе фінал адбору. Лідар галасавання гледачоў і журы прадставіць нашу краіну на Еўрабачанні, якое пройдзе з 6 па 10 мая ў сталіцы Даніі Капенгагене.