У Белтэлерадыёкампаніі ідзе падрыхтоўка да фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019"

4 марта 2019

У студыі "600 метраў" пачалася зборка сцэны для гала-канцэрта. Мантаж будзе доўжыцца да вечара аўторка. Фінал праекта адбудзецца 7 сакавіка. Пачатак у 22:00. Трансляцыю гала-канцэрта будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт медыяхолдынга tvr.by.