У Беларусі рыхтуюць дасье па аб'ектах, якія могуць быць уключаныя ў спіс спадчыны ЮНЕСКА

9 января 2017

У Беларусі рыхтуюць дасье па пяці аб'ектах, якія могуць быць уключаныя ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Зараз у яго ўваходзяць Мірскі і Нясвіжскі замкі, геадэзічная дуга Струвэ і нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Сярод аб'ектаў, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА - Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку і Каложская ў Гродне. Плануецца, што дасье пададуць у Цэнтр сусветнай спадчыны да 2020 года.