У 56-й сталічнай школе адкрылася творчая галерэя

23 мая 2016

Арт-пляцоўкай стаў трэці паверх навучальнай установы. На выставе экспануюцца карціны беларускага мастака Пятра Шарыпы. На 20 палотнах пленэрнага жывапісу ўсе пары года. Дарэчы, адкрыццё мастацкай галерэі прымеркавана да 65-годдзя Фрунзенскага раёна. Наступныя экспазіцыі будуць мець тэматычны характар. Акрамя таго, мастацкая галерэя для школьнікаў стане своеасаблівым класам, дзе будуць праводзіць адкрытыя ўрокі, майстар-класы і творчыя вечары.