У 22:00 пачнецца першы паўфінал "Еўрабачання". Хварэем за нашага прадстаўніка ALEKSEEV

8 мая 2018

Сёння вечарам усёй краінай хварэем за нашага ўдзельніка на "Еўрабачанні". Літаральна праз паўгадзіны ў Лісабоне пачнецца першы паўфінал. Трансляцыю будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Свае нумары пакажуць 19 краін і толькі 10 выйдуць у фінал. ALEKSEEV выступіць пад 8-м нумарам. Пажадаем поспеху нашаму артысту. Каменціраваць шоу будзе мой калега Яўген Перлін. Ён зараз на прамой сувязі са студыяй. Жэня, добры вечар! І якія навіны з Лісабона? (прамое ўключэнне).

Роўна ў 22:00 пачнецца першы паўфінал "Еўрабачання". Хварэем за нашага прадстаўніка - ALEKSEEV.