У 17:30 на "Беларусь 1" глядзіце тэлефільм "Хелена Мерааі. Я самая"

26 ноября 2017

А за паўгадзіны да фіналу міжнароднага песеннага конкурсу глядзіце фільм Агенцтва тэленавін "Хелена Мерааі. Я самая". Дзіма Білан ахрысціў яе "маленькай Бейонсэ", а Рыта Дакота прысвяціла песню. Хелена Мерааі пакарыла маскоўскія вакальныя тэлешоу і нават прынесла перамогу Расіі на дзіцячай "Новай хвалі". Кожны дзень 14-гадовай мінчанкі распісаны па гадзінах. Урокі па вакале, харэаграфіі, акцёрскім майстэрстве. І пры гэтым юная артыстка ідзе на залаты медаль у агульнаадукацыйнай школе. Выканаўца стала трыумфатарам нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне", смела заявіўшы, што яна - самая! Якое пасланне зашыфравана ў конкурснай песні нашай прадстаўніцы? І тонкасці падрыхтоўкі да папулярнага песеннага праекта. Глядзіце ў фільме Агенцтва тэленавін сёння ўвечары.