Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" пачалі рэпетыцыі з нацыянальным канцэртным аркестрам

9 июля 2018

Удзельнікі конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" пачалі рэпетыцыі з нацыянальным канцэртным аркестрам. За Гран-пры фестывалю будзе змагацца 21 вакаліст. Упершыню ў музычным конкурсе прымуць удзел Гвінея, Грэцыя і Егіпет. У першы дзень артысты ў суправаджэнні аркестра выканаюць песню на славянскай мове.

Міхаіл Фінберг, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі:

"Гэта вельмі добрыя выканаўцы з сур'ёзным рэпертуарам, мне падабаецца тое, што ў кожнай песні ёсць мелодыя, і яны яе імкнуцца выказаць. Дзякуй гэтым людзям, што яны падтрымліваюць фестываль "Славянскі базар у Віцебску".

Нікас Янакідзіс, удзельнік XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018" (Грэцыя):

"Гэта мая мара - выступіць на "Славянскім базары", лічу, што трэба выступіць годна, перадаць думку песні гледачу і адчуць самому гэтую песню, я думаю, гэтага хопіць для перамогі".

У другі этап міжнароднага конкурсу пройдуць 15 выканаўцаў, якія выканаюць для публікі сусветны хіт. Лепшы з канкурсантаў атрымае Гран-пры.