Творчы майстар-клас тэатра ценяў прайшоў у Мінску

14 января 2016

Ролю рэжысёраў, сцэнарыстаў і дэкаратараў выконвалі 20 дзяцей. Ад малюнкаў будучых герояў спектакля да прэм'ернага паказу перад бацькамі малым спатрэбілася ўсяго чатыры гадзіны. Напрыканцы вечара дзеці разам з бацькамі працавалі над упрыгажэннем лялек-анёлаў. Асноўная мэта майстар-класа - зрабіць ляльку-цень сваімі рукамі і навучыцца кіраваць ёй.