Трэкі Еўрапейскіх гульняў выканае Прэзідэнцкi аркестр

28 мая 2019
Да старту II Еўрапейскіх гульняў застаецца крыху больш за тры тыдні. Цырымонія адкрыцця адбудзецца 21 чэрвеня. На пляцоўцы стадыёна "Дынама" задзейнічаюць 90 тон тэхнікі і больш чым 2 тысячы чалавек. Над пастаноўкай працуюць Міністэрства культуры, Белдзяржфілармонія і расійская кампанія Ігара Крутога, якая выйграла тэндар на арганізацыю цырымоніі. Ствараць атмасферу сапраўднага беларускага каларыту будзе і Прэзідэнцкі аркестр. За ім  музычнае афармленне. Партытуры  ўжо  вязуць з Масквы.

Інтрыга, хто ж стане хедлайнерам шоу, дагэтуль не раскрыта. Вядома, што гэта будзе зорка сусветнага ўзроўню. Білеты на цырымонію адкрыцця яшчэ ёсць у продажы, але з кожным днём попыт на іх  павялічваецца. Спартыўны Мінск наведаюць таксама балельшчыкі са Злучаных Штатаў Амерыкі, Аўстраліі, Тайланда і Камбоджы.