Урачысты канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі да Дня Незалежнасці 4 ліпеня на "Беларусь 3"

3 июля 2021

У нас ёсць магчымасць убачыць, што ў гэтыя хвіліны адбываецца ў Вялікім тэатры оперы і балета. На святочным гала-канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці, прысутнічае кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам канцэрта пагаварыў з артыстамі тэатра і ўдзельнікамі канцэрта і заняў месца ў партэры сярод гледачоў.

Заўтра тэлеканал "Беларусь 3" у 12:10 пакажа тэлеверсію   ўрачыстага канцэрта зорак Вялікага тэатра Беларусі да Дня Незалежнасці. Не прапусціце.