Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю "Славянскі базар" пройдзе заўтра ў Летнім амфітэатры

15 июля 2020
У найбліжэйшыя дні ўсе дарогі вядуць у Віцебск. Да адкрыцця XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" менш за суткі. Урачыстая цырымонія па традыцыі пройдзе заўтра вечарам у Летнім амфітэатры. Але фестывальныя праекты стартуюць з самой раніцы. Гэта адкрыццё міжнароднага прэс-цэнтра, цырымонія ўзняцця флага форуму, запальванне імянной зоркі ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". 

У прадчуванні яркага свята і наш карэспандэнт Вольга Маслоўская (відэа).