Тэнар Павел Пятроў праспявае на сцэне Вялікага тэатра

5 июля 2019

Сёння трыумфатар прэстыжнага форуму "Апераліі" выйдзе на мінскую сцэну з партыяй Рудольфа. У гэтым лірычным вобразе знакаміты беларус выступаў на пляцоўках Аўстрыі і Германіі. У вакаліста ўжо адбылося некалькі рэпетыцый. Павел Пятроў служыць у Вялікім з 2012, але графік вакаліста распісаны настолькі шчыльна, што на роднай сцэне ён спяваў у "Яўгену Анегіне" два гады таму.

Наўпрост з Мінска тэнар адправіцца ў Верону. У Італіі Павел Пятроў выйдзе на сцэну тэатра "Арэна дзі Верона" ў "Травіяце". Гэты спектакль - апошняя работа вялікага маэстра Дзэфірэлі.