"Беларусь 3" здымае канцэрты і спектаклі для тэлегледачоў

4 июня 2020
У гонар 75-годдзя Перамогі тэлеканал "Беларусь 3" працягвае акцыю "Майстры культуры -  ветэранам". На гэтым тыдні тэхнічная каманда Белтэлерадыёкампаніі працуе ў Белдзяржфілармоніі. Ужо запісаны спецыяльныя праграмы Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра, а таксама Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага пад кіраваннем Міхаіла Фінберга, ансамбля "Харошкі". Сёння на філарманічную сцэну выйдуць "Пясняры". А заўтра пастаноўшчыкі пераязджаюць у Тэатр-студыю кінаакцёра. 

Больш падрабязная інфармацыя, а таксама праграма перадач тэлеканала "Беларусь 3" даступная на афіцыйным сайце медыяхолдынга  tvr.by.