"Тайны Мінатаўра". Новая серыя скульптур Андрэя Асташова прадэманстравана ў Мінску

30 сентября 2019

"Тайны Мінатаўра" - новая серыя твораў вядомага беларускага скульптара Андрэя Асташова  прадэманстравана ў мастацкай галерэі Савіцкага.

На радзіму у Беларусь  экспазіцыя прыехала з сусветнага турнэ, дзе адбыліся прэзентацыі скульптур ў такіх гарадах, як Масква, Манака, Пекін, Парыж. Творы Андрэя  Асташова вылучаюцца вобразнасцю і  непасрэднасцю герояў. Аўтарская  інтэрпрэтацыя  міфа пра Мінатаўра  -  тэма новая. Але такія элементы, як дзіцячыя цацкі, усходнія сімвалы мудрасці (чарапаха і слон), а таксама Медуза Гаргона  застаюцца пазнавальнымі ў  творчай  манеры скульптара.

На адкрыцці ў галерэі Савіцкага  адбылася прэм'ерная прэзентацыя новых скульптур, якія ўпершыню былі паказаны гледачу. Работы створаны ў Італіі.

Наведаць выставу можна да 13 кастрычніка.