Сёлета завершыцца рэканструкцыя дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска

23 февраля 2019

Павышэнне ўзроўню медыцыны праз мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя. Сёлета завершыцца рэканструкцыя дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска. Яшчэ адзін сучасны корпус з'явіцца і ў гарадскім анкалагічным дыспансеры. Новы корпус плануюць пабудаваць таксама у РНПЦ хірургіі. Мадэрнізацыя дазволіць выконваць большую колькасць высокатэхналагічных аперацый. Значныя змены закрануць і пятую бальніцу сталіцы. Яна спецыялізуецца на аказанні неўралагічнай і нейрахірургічнай дапамогі. 

Новае прыёмнае аддзяленне таксама з'явіцца ў шостай сталічнай бальніцы. Рэканструкцыя чакае і адзінаццатую гарадскую клініку.