Таямніцы беларускіх архіваў

6 октября 2014

Захавальнікі тысяч таямніц векавой даўніны адзначаюць прафесійнае свята. У Беларусі сёння - Дзень архівіста. Стратэгічныя хады ваенных кампаній, дамоўленасці, якія вырашалі лёс краіны, - менавіта архівісты факты старажытнасці адаптуюць для сучаснікаў. Нацыянальны дзяржаўны архіў мае найбуйнейшую ў свеце базу інфармацыі па партызанскім руху ў гады Другой сусветнай вайны. Сакрэтныя матэрыялы ў сюжэце Юліі Чаргінец.


Чуеце мову беларусаў XVI стагоддзя? Тут, у архіве, ёсць тыя, хто перакладае са старабеларускай і польскай. Расшыфроўваюць па пяць старонак за дзень. І робяць з такіх тамоў Сярэдневякоўя сучасныя зборнікі адаптаваных тэкстаў.


Гістарычны архіў самы багаты на факты дарэвалюцыйнай эпохі ўвогуле ва ўсёй краіне. Побач адна за адной паліцы з хронікай Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Шляхецкія радаводы, палітычныя інтрыгі, войны. Самы ж старажытны дакумент датуецца 1391 годам.


Прывілей шляхціца свайму слузе за адданую службу. Захоўваецца самы старажытны дакумент пад кодам у сейфе і недаступны для абывацеляў.


Дзмітрый Яцэвіч, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: Нацыянальны архіў Беларусі з'яўляецца адным з найбуйнейшых архіваў не толькі в Беларусі, але і ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Тэмпература 17-19 градусаў цяпла, прыглушанае святло - звыклыя кліматычныя ўмовы для архівістаў. Крытэрыі аптымальныя для захаванасці дакументаў. Ёсць прапанова пакрыць гістарычныя кнігі воскам - дадаць трываласці. Самая вялікая база па савецкай гісторыі краіны таксама пад аўтаматызаваным кантролем. Увільгатненне, цемра, тэмпература - сістэма ў Нацыянальным архіве самая сучасная сярод аналагічных арганізацый.


Трафейныя альбомы, здабытыя архівістамі падчас бамбардзіровак. Фотакалекцыя нямецкага салдата - акупаваны Мінск яго вачамі, партрэты пехацінцаў, зробленыя ў зямлянках ад рукі, бо савецкім ваенным не дазвалялася мець фотакамеры.


Анатоль Вялікі, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Беларусі: У 1944 годзе было прынята рашэнне аб канцэнтрацыі ўсіх дакументаў па партызанскім падпольным руху ў адным месцы. Мы былі адны ў Савецкім Саюзе, у Беларусі, дзе ўвесь партызанскі падпольны рух быў сабраны ў адным месцы.


Паглыбіцца ў нашы архівы прыязджаюць за тысячы кіламетраў ад Беларусі - разабрацца ў сваіх каранях, загадках вайны. З пісьмовых рарытэтаў архівісты паступова робяць электронны варыянт. Цалкам захоўваюць пашкоджанне паперы і галоўнае - факты. Перавод у такі фармат робіць унікальныя артэфакты даступнымі для ўсіх.