Свежыя арт-маршруты прапануе рубрыка "Праменад"

10 декабря 2021

Тату можа быць мастацтвам - пераконвае Цэнтр сучасных мастацтваў. Карціны перанеслі з цела на макеты. Нацыянальны мастацкі музей прапануе праз свае экспазіцыі паверыць у цуды. Распрацавана 6 інтэрактыўных праграм для дзяцей. 

Свежыя арт-маршруты прапануе рубрыка "Праменад". 

Калядны оперны форум - самая шматгалосная кульмінацыя ў снежаньскай культафішы. Тэмбры Марыінкі, Маскоўскага і Азербайджанскага Вялікага пераляцелі межы і сустрэнуцца тут, у нашым тэатры оперы і балета. Але ў аўторак замежных зорак не пачуеце. На сцэне нават не рэстаўрацыя - прэм’ера.

Драма разыграецца паміж "Самсонам і Далілай". Візітка Каміля Сен-Санса ўпершыню ў Беларусі ў інтэрпрэтацыі рэжысёра Аксаны Волкавай.

У Савецкім Саюзе опера атрымала штамп "ідэалагічна сумніўнай". Аб каханні па ўсіх біблейскіх канонах і на французскай мове. Сюжэт – паводле Кнігі лёсаў з Новага Запавету. Музыка без дынамікі, але шматгалосная. Беларускую пастаноўку ўпрыгожылі ўладальнікі "Залатой маскі" Стас Свістуновіч і Этэль Іошпа.

"Самсон і Даліла" выйдуць на сцэну Вялікага тэатра ў снежні двойчы. Прадаюць квіткі і на наступную сераду. Другі паказ не стане паўторным: партыю Самсона выканае саліст "Гелікон-оперы", тэнар Іван Гынгазаў.

Мастацтва - бадай, адзін з нямногіх гістарычных кодаў, якія не падмануць. У адрозненне ад анлайн-прасторы. Музей Вялікай Айчыннай нясе праўду ў масы. Аб першай вялікай перамозе Чырвонай арміі ў бітве пад Масквой тут больш за 2 сотні экспанатаў.

Аргументы супраць скажэння гісторыі. Бітва даўжынёй у 203 дні і ночы 80 гадоў таму не дала гітлераўцам ператварыць сталіцу СССР у руіны. Восенню 1941-га войска Чырвонай арміі завярнула фашыстаў непасрэдна ля варот Масквы, гэта стала пралогам Вялікай Перамогі. Праўду пра знакаміты бой расказваюць праз асабістыя рэчы савецкіх салдат, узбраенне, фота і дакументы.

У эпіцэнтры выставы - унікальны парад 7 лістапада 1941 года на Краснай  плошчы ў Маскве. Арыгінальныя фота і дакументы з расійскага Музея Перамогі. 

Сцірае бар'еры для ахвотнікаў натхняцца і Нацыянальны мастацкі. Цяпер музей гаворыць і на мове жэстаў. Тую ж "Буру" Айвазоўскага можна пачуць і людзям з парушэннем слыху.

Дастаткова толькі паднесці смартфон да далоні. Адзін клік на QR-код - і на працягу 3-хвіліннага відэа сурдагід раскажа пра мастака, карціну і тэхніку, у якой напісаны твор. Прычым не сухімі фактамі з "Вікіпедыі",  а мастацкім тэкстам.

Праект - прарыў для інклюзіўнага грамадства. Для глухіх расшыфравалі 15 карцін з пастаяннай калекцыі Нацыянальнага мастацкага. Праца над відэагідам у 4 гады пры ўдзеле Інстытута інклюзіўнай адукацыі педагагічнага ўніверсітэта і студэнтаў Акадэміі мастацтваў.

А ў гэтыя хвіліны падводзяць вынікі гранд-фіналу міжнароднага конкурсу піяністаў. У зале Белдзяржфілармоніі на біс сыграюць найлепшыя віртуозы з Казахстана, Беларусі, Расіі і Узбекістана. Напярэдадні 6 з іх ігралі ў дуэце з аркестрам. Больш за ўсё дакраналіся да конкурсных клавіш менавіта беларусы. Шанец пакінуць галоўны прыз тут высокі. Прызавы фонд 6-га фестывалю - 30 тысяч еўра. 

Больш лакацый для вашага лепшага арт-уікэнда на сайце Белтэлерадыёкампаніі.