Студэнты і выпускнікі Акадэміі мастацтваў прадэманстравалі праект "Арт-упакоўка"

17 октября 2019
Студэнты і выпускнікі Акадэміі мастацтваў у галерэі Савіцкага прадэманстравалі праект пад назвай "Арт-упакоўка". Майстры-пачаткоўцы графічнага дызайну па-сучаснаму раскрываюць тэму ўпакоўкі. Некаторыя работы нагадваюць эскізы скульптурных аб'ектаў, іншыя ўяўляюць сабой сапраўдныя міні-інсталяцыі. Гэта шосты праект серыі аўтарскіх вучэбных курсаў дызайнера  Руслана  Найдзіна.

Цікавыя дызайнерскія рашэнні, інтэлектуальная  гульня, мінімалізм і бездакорнасць  уласцівыя   праекту. Сярод выяўленчых сродкаў - акрыл, пластык, дрэва, гіпс і іншыя матэрыялы.