"Струны Арфея" - пад такой назвай праходзіць адкрыты конкурс дзіцячых камерных ансамбляў

23 марта 2017

«Струны Арфея» - пад такой назвай праходзіць на гэтым тыдні Мінскі гарадскі адкрыты конкурс дзіцячых камерных ансамбляў. Пад дахам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі такія спаборніцтвы праходзяць ужо чацвёрты раз, але сёлета геаграфія конкурсу пашырылася, далучылася і Мінская вобласць. У праграме творы беларускіх і замежных кампазітараў у выкананні камерных ансамбляў у складзе струнных, смычковых і драўляных духавых інструментаў з фартэпіяна, а таксама змяшаных ансамбляў. Увогуле выступяць 36 дзіцячых калектываў.

У якасці прызоў буклеты з імёнамі пераможцаў, памятныя кубкі з фатаграфіямі калектываў. «Струны Арфея» - не адзіны конкурс, які праходзіць на гэтым тыдні ў каледжы. Майстар-класы настаўнікаў з суседніх замежных краін.