Беларускія тавары карыстаюцца попытам па ўсім СНД

9 ноября 2016

Пацверджанне таму - дадатнае сальда знешняга гандлю прадуктамі харчаваня. У планах гэтага года - экспарт не менш чым на 2 мільярды долараў. Новыя кантракты абмяркоўваюцца ў гэтыя дні ў Мінску на міжнароднай выставе "ХарчЭкспа". Тут больш за 200 экспанентаў.

Уладзімір Калтовіч, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Калі гаварыць аб унутраным рынку, то сёння ўзровень айчынных тавараў складае больш як 80%. Нагадаю, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй харчовай бяспекі ўзровень імпарту не павінен перавышаць 25%. Так што Беларусь можа з гонарам заяўляць аб выкананні канцэпцыі, аб тым, што харчовая бяспека ў краіне гарантавана".

Падчас кірмашу праходзіць Міжнародны хлебны салон. Тут госці могуць азнаёміцца з майстэрствам нашых кандытараў і пагутарыць з найлепшымі з іх.