Шкляныя скульптуры з Чэхіі ўпершыню прадэманстраваны ў сталіцы

15 марта 2018

Колер святла. Шкляныя скульптуры з Чэхіі ўпершыню прадэманстраваны ў сталіцы. Матывы прыродных формаў і стыхій аб'яднаў у сваёй аўтарскай экспазіцыі мастак Петр Стаха. На выставе праекты і яго вучняў. Абстрактныя арт-аб’екты вылучаюцца каляровымі пералівамі. Асаблівую ўвагу надалі тэхніцы вырабу - шкляныя творы 2-3 тыдні знаходзіліся ў печах.

Акрамя арт-кампазіцый можна ўбачыць фотаздымкі творчага працэсу. Працягнецца экспазіцыя да 1 красавіка ў арт-гасцёўні "Высокае месца".