Сталі вядомы лаўрэаты конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю "Маладзечна-2019"

8 июня 2019

Вынікі аб’явілі  на ўрачыстым адкрыцці. Другое і трэцяе месца адправілася ў Мінск і Мінскую вобласць, а першая прэмія дасталася ўдзельніцы з Магілёва. Гран-пры і спецыяльны прыз атрымала Мармыш Яна, выканаўца з Мінскай вобласці. Пасля ўзнагароджання аркестр Міхаіла Фінберга прэзентаваў праграму "Песні вайны". Фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладзечне  19-ты раз. Традыцыйна ў горадзе - канцэртныя пляцоўкі, кірмаш рамеснікаў і майстэрні народнай творчасці.