Сярэдневяковыя маскарады і майстар-класы ў Віцебску адкрылі святкаванні Міжнароднага дня музеяў

18 мая 2016

У мастацкім - для наведвальнікаў падрыхтавалі сустрэчу з гістарычнымі персанажамі. Госці ўдзельнічалі ў інтэлектуальных конкурсах і музейных квэстах. Адным з галоўных мерапрыемстваў стала прэзентацыя праекта да 720-годдзя са дня нараджэння князя Альгерда. Яго вобразы ў сваіх карцінах узнавілі знакамітыя і маладыя мастакі.

Сёлета галоўнай тэмай міжнароднага свята сталі культурныя ландшафты. Маштабная акцыя прайшла ў інтэрактыўным фармаце з удзелам вядомых акцёраў, пісьменнікаў, студэнтаў і школьнікаў.