Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі папоўніў старажытны абрад "Ваджэнне Сулы"

30 апреля 2019

Жыхары вёсак Маркавічы і Гадзічава ў Гомельскім раёне адрадзілі яго 12  гадоў таму. З тых часоў абрад традыцыйна праводзяць на другі дзень Вялікадня. Паводле старажытных канонаў, дзейства вядуць маладыя дзяўчаты і жанчыны. На ўсіх скрыжаваннях яны заводзяць старажытныя карагоды пад назвай танкі. Па дарозе да іх далучаюцца ўсе сельскія жыхары. Мясцовыя верылі, што абрад дапамагае забяспечыць у будучыні здароўе, засцярогу ад прыродных стыхій і добры ўраджай.

Усяго ў пераліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі  125 пунктаў. "Ваджэнне Сулы" стаў адзінаццатым абрадам Гомельскай вобласці, уключаным у дзяржаўны спіс.