Золата "Лістапада" ўдастоена ўзбекская драма "Ілхак"

26 ноября 2021

Падводзіць вынікі і міжнародны кінафорум. Золата "Лістапада"  ўдастоена ўзбекская драма "Ілхак". Гісторыя аб пераможнай Вялікай Айчыннай, у якой маці страціла ўсіх пяцярых сыноў,  прызнаная лепшай стужкай па версіі XXVII міжнароднага кінафестывалю. 

Спецпрыз Прэзідэнта "За гуманізм і духоўнасць у кіно" - рэжысёру Д. Ахмедаву

Форум закрылі ў кінатэатры "Масква" менш як гадзіну таму. У фестывальным эпілогу  традыцыйна дзве кульмінацыі.  І першая - спецпрыз Прэзідэнта Беларусі  "За гуманізм і духоўнасць у кіно" - таксама зараз у партфоліа здымачнай каманды "Ілхака". Дарэчы, самыя драматычныя моманты ваеннай эпапеі здымалі пры дапамозе "Беларусьфільма" і непасрэдна ў Беларусі. 

"Кінасімфонія адзінства"

Усяго  прызавы фонд "Лістапада"  -  42 дыпломы. Гран-пры за лепшы дакументальны фільм  дастаўся "Далёкаму плану" з Расіі. Фільм-назіранне: як адкрыццё 3Д-кінатэатра ў глыбінцы ратуе ад адзіноты і п'янства. Самі ж гледачы галасавалі  квітком: іх выбар - фільм-адкрыццё "Лістапада" "Каралеўская гульня" і беларуская дакументальная "Страла". Нагадаем, лейтматывам фестывалю стала "Кінасімфонія адзінства". Улічваючы кавідныя абмежаванні, свае стужкі прэзентавалі 4 дзясяткі краін.