"Выратаваныя каштоўнасці" Нацыянальнага мастацкага стануць экспанатамі адной з чатырох часовых экспазіцый у новым корпусе

10 октября 2021
"Выратаваныя каштоўнасці" Нацыянальнага мастацкага пакінуць касеты сховішча  і стануць экспанатамі адной з чатырох часовых экспазіцый, якія адкрыюць новую музейную прастору на Карла Маркса. Акрамя рускіх і еўрапейскіх шэдэўраў, тры дзясяткі рэліквій старажытнабеларускага мастацтва. Частку абразоў не бачыў ніводны глядач нават у часы Савецкага Саюза. А большасць твораў паказвалі толькі аднойчы. Нядаўна яны прайшлі рэстаўрацыю. Для "Богамаці над водамі" 18-га стагоддзя і "Анёла з лірай", датаванага 1642 годам, гэта прэм'ерны паказ.

Корпус на Карла Маркса на фінальнай стадыі здачы, зараз працуюць над стварэннем клімат-кантролю. Хутка адкрыццё.