Сотню палотнаў сёння прапанавалі ў Мінску прызнаныя мастакі Літвы

18 июля 2014

Усе працы прысвечаныя толькі адной, але легендарнай асобе - Крыстыёнасу Данелайтысу, дзякуючы якому зарадзілася літоўская мастацкая літаратура. Паэтычныя палотны і скульптуры выкананыя не толькі ў традыцыйнай тэхніцы, мастакі нават выкарысталі спецэфекты. Юлія Чаргінец аб маляўнічых ноу-хау нашых суседзяў.


Іграе ў скульптуры. Прафесар Даля недалёка адышла ад Далі - таксама любіць пагарэзіць у мастацтве. Пабудавала дом з ультрагукам. Ён расшчапляе малекулы вады ў туман - сімвал трывогі па Данелайтысе.


У беларусаў Новая зямля Коласа, літоўцаў - Поры года Данелайтыса - абедзве кнігі - энцыклапедыі народнага жыцця. Усе чатыры часткі прыбалтыйскай паэмы ледзь ці не прамое кіраўніцтва для садоўнікаў у паэтычнай форме. Літоўская ода зямлі па ініцыятыве ЮНЭСКА была занесеная ў спіс літаратурных шэдэўраў Еўропы.


Сялянскі побыт і прырода Данелайтыса падзеленая на секцыі: графіку, скульптуру, жывапіс. Тут няма адзінага кірунку. Творы паэта 18-га стагоддзя прапанаваныя як пачаткоўцамі, так і сталымі мастакамі.


Паэт з Усходняй Прусіі. Зараз гэтае мястэчка - Чыстыя Сажалкі Калінінградскай вобласці. Пісаў музыку і вершы, сам рабіў барометры, клавесіны і аптычныя прыборы. Праз тры стагоддзі з дня нараджэння Данелайтыса сучасныя мастакі прачулі па-свойму яго радасці вясны. Нават выткалі фарбамі народны арнамент.


Рыхтаваліся да выставы 7 гадоў. Да мастакоў нават далучыліся навукоўцы, якія прапаноўвалі свае тэхналогіі для стварэння эфектных прац. З гэтай выставай аб'ездзілі сваю радзіму Літву, Германію, вернісаж у Мінску, але пасля беларускай сталіцы маляўнічыя зборнікі ад абстракцыяністаў і прыхільнікаў рэалізму адправяцца ў Мадрыд і Брусель.