Адбылася цырымонія ўзнагароджання Маладыя таленты Беларусі

16 декабря 2013

Сёння ў Беларуским Доме радыё адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў 3 Рэспубліканскага творчага радыёконкурса Маладыя таленты Беларусі. Гэта іміджавы праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, які падтрымлівае і прасоўвае дасягненні маладых музыкантаў у розных жанрах музычнага мастацтва. У рамках праекта праведзены тры конкурсы па чатырох намінацыях: эстрадны вакал, акадэмічны вакал, інструментальная музыка, салісты, інструментальная музыка, ансамблі.


Аляксандр Ціхановіч, народны артыст Беларусі, член журы: Было сапраўды вельмі складана, таму што дзеці ўсе таленавітыя. Я думаю, што тут усе пераможцы, таму што кожны з іх прайшоў адбор і, выйдучы ў фінал, яны ўжо былі пераможцамі.


Гран-пры ў намінацыі эстрадны вакал заваявала 11-гадовая Аляксандра Няхай, а ў намінацыі інструментальная музыка, салісты Гран-пры атрымаў юны гітарыст Яраслаў Макарыч.