Саломапляценне - брэнд Крупскага дома рамёстваў

24 января 2022

Самадзейныя майстры Крупскага дома рамёстваў праславілі "золата беларускіх палёў" - саломку - на ўсю краіну. Вырабы рук рэгіянальных умельцаў экспануюцца на ўсіх фестывалях, конкурсах і кірмашах не толькі мясцовага і абласнога, але і рэспубліканскага маштабу. Студыі саломапляцення - 16 гадоў, яна аб'ядноўвае людзей розных узростаў і розных прафесій, захопленых народнай творчасцю. 

Павукі-абярэгі, сімвалы Беларусі - зубры і буслы, капелюшы, лялькі і кветкі... Вырабы з крупскай саломкі нядаўна ўбачылі і ў Палацы Незалежнасці на прэстыжнай выставе "Пояс адзінства", якая аб'яднала найлепшых рамеснікаў з усёй Беларусі.