Сёння Верхні горад афарбуецца ў бела-блакітныя колеры Фінляндыі

29 июля 2017

Танга па-скандынаўску і калядны цуд сярод лета. Сёння Верхні горад афарбуецца ў бела-блакітныя колеры Фінляндыі. На пляцоўцы каля ратушы разгорнуцца адразу некалькі тэматычных зон. Можна будзе наведаць урок фінскай, паспытаць нацыянальныя далікатэсы, навучыцца танцаваць фінскае танга і, вядома, загадаць жаданне Ёўлупукі - скандынаўскаму Дзеду Марозу. Фінскія артысты вырашылі загадзя пазнаёміцца з беларускай публікай - рэпеціравалі прама на вуліцы.

Сёлета Фінляндыя адзначае стагоддзе сваёй незалежнасці. У гонар юбілею прадстаўнікі краіны Суомі запланавалі больш як паўтысячу мерапрыемстваў па ўсім свеце.