Сёння ў адной з маскоўскіх клінік памёр найстарэйшы савецкі кампазітар - Аскар Фельцман

4 февраля 2013
Праз два тыдні яму было б 92 гады. Выпускнік маскоўскай кансерваторыі, Фельцман пачаў пісаць музыку для тэатраў. Але слава да кампазітара прыйшла ў эстрадным жанры. Песні Фельцмана зрабілі яго зоркай Савецкага Саюза. Іх выконвалі Уцёсаў, Пьеха, Кабзон і Магамаеў. Самую вядомую - Ландышы - савецкая ідэалогія назвала мяшчанскай. Праз яе Фельцман трапіў у няміласць на цэлыя 23 гады. Тым не менш, песні аўтара працягвалі гучаць і на радыё, і ў канцэртах.
Падчас вайны Фельцман пісаў музыку для Беларускага яўрэйскага тэатра. Яго песні заўсёды гучаць і ў Залатым шлягеры, і на Славянскім базары ў Віцебску. Яны ў рэпертуары вядомых беларускіх выканаўцаў.