Сёння ў Мінску другі дзень Міжнароднага кніжнага кірмашу

7 февраля 2013
У рамках XX форуму ў выставачным цэнтры Белэкспа дэманструюцца выданні з 20-ці краін. Галоўнай падзеяй чацвярга на нацыянальным стэндзе Беларусі стане прэзентацыя інвестыцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі. Тут будуць экспанавацца ўнікальныя факсімільныя выданні. А вось у будынку самой бібліятэкі пройдзе круглы стол. Ганаровы госць выставы - Расія - запланавала творчую сустрэчу з вядомым пісьменнікам Аляксандрам Праханавым. Кніжная выстава працуе да 10 лютага.