Сёння ў Мінску адбудзецца закрыты паказ фільма "Мацільда"

18 октября 2017

Сёння ў Мінску адбудзецца закрыты паказ фільма "Мацільда" расійскага рэжысёра Аляксея Учыцеля. Прадстаўляць адну з самых нашумелых карцін апошніх гадоў у сталіцу прыехаў прадзюсар фільма Аляксей Разанцаў і народны артыст Расіі Сяргей Гармаш. У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін акцёр распавёў аб уласных сумненнях наконт удзелу ў стужцы, аб уплыве чорнага піяру. Сам Сяргей Гармаш яшчэ не бачыў канчатковага варыянту фільма "Мацільда", паказ у Мінску стане прэм'ерай і для народнага артыста.

Нягледзячы на ўзнікшы ажыятаж вакол карціны, біяграфічная драма "Мацільда" з'явіцца ў шырокім пракаце і ў Мінску. Камісія Міністэрства культуры Беларусі прызнала фільм этычным і дапусціла яго да пракату з узроставым абмежаваннем 16+.