Беларусь сёння адзначае 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы

7 июля 2017

Беларусь сёння адзначае 135 гадоў з дня нараджэння - класіка нацыянальнай літаратуры - Янкі Купалы.

Геній, прарок і духоўны арыенцір нацыі. Ён стаў першым народным паэтам у краіне. Літаратар, акадэмік, філосаф ён шматлікае зрабіў для ўключэння беларускай літаратуры ў спісы сусветнай. Яго творы перакладзеныя амаль на сто моў свету. Сёння ў Мінску ля помніка песняра гучалі літаратурна-музычныя кампазіцыі на вершы паэта. Сотні людзей прыйшлі з белымі ружамі - гэта любімыя кветкі Купалы.

Марафон юбілейных мерапрыемстваў працягнецца заўтра на радзіме паэта ў Вязынцы.