Сёння ў Гродне адкрыўся кірмаш народных майстроў і ўмельцаў Казюкі

4 марта 2013
Адзначаюць яго ў гонар святога Казіміра. Казюкі - унікальная магчымасць адрадзіць забытыя традыцыі. Саламяныя лялькі, кераміка з польскіх майстэрняў і падковы на шчасце. Тут можна ўбачыць самыя розныя сувеніры ручной працы. 
На гэтым кірмашы сувеніры можна не толькі купіць, але і зрабіць сваімі рукамі. А па колькасці наведвальнікаў, якія літаральна тоўпіліся каля прылаўкаў, здаецца, што ідэя нацыянальнага хэнд мэйда і сярэдневяковых кірмашоў вяртаецца разам з забытымі традыцыямі.