Сёння ў фестывальным Віцебску - Дзень Саюзнай дзяржавы

17 июля 2020
Увечар у Летнім амфітэатры пройдзе вялікі канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады. Увесь дзень на святочных пляцоўках - зорныя гадзіны, выставы, спектаклі і танцы пад адкрытым небам. І сёння падчас жараб'ёўкі ўдзельнікі дзіцячага і дарослага музычных конкурсаў даведаюцца, пад якімі нумарамі выступяць на сцэне. Віцебск у дні "Славянскага базара" не спіць - для аматараў начных прагулак прапаноўваюць кінапаказы пад адкрытым небам.