У фестывальным Віцебску сёння дзень Саюзнай дзяржавы

13 июля 2018

Адкрыўся ён цырымоніяй ускладання кветак да Вечнага Агню мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, ветэранаў і падпольшчыкаў Віцебшчыны. Раніцай у міжнародным прэс-цэнтры прайшла канферэнцыя з удзелам намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалая Корбута, а таксама ўладальнікаў прэмій у галіне літаратуры і мастацтва. Нагадаем, гэтыя ўзнагароды Кіраўнік дзяржавы ўручае раз на два гады. Нягледзячы на афіцыйны статус мерапрыемства гутарка прайшла ў давернай атмасферы ў фармаце пытанне-адказ. Права пачаць гутарку па традыцыі падалі віцебскай рэгіянальнай прэсе.

А адразу пасля гэтага дэлегацыя накіравалася ў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. Абноўлены будынак інтэрактыўнага музея на вуліцы Шагала па праве лічыцца гістарычным. Тут у пачатку ХХ стагоддзя нарадзіўся рух авангард, які прынес Віцебску сусветную вядомасць. Адзначым, дзень Саюзнай дзяржавы традыцыйна складаецца з двух блокаў: афіцыйных мерапрыемстваў і культурных праектаў. Увечар у Летнім амфітэатры - канцэрт з удзелам расійскіх зорак эстрады і артыстаў вакальных тэлешоу.