Сёння ў Беларусі стартуюць традыцыйныя Дні культуры Ізраіля

18 апреля 2016

Розныя выставы і культурныя акцыі арганізавалі ў Мінску, Брэсце, Гродне і Віцебску. Серыя форумаў пройдзе ў даволі незвычайным фармаце. Так, у адным з мінскіх кафэ прачытаюць серыю лекцый аб Ізраілі.

Юлія Рачынскі-Співакоў, Часовы павераны ў справах Пасольства Ізраіля ў Беларусі:

"Нашы Дні культуры пройдуць з 18 красавіка па 19 мая гэтага года. Адкрыюцца яны 20 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы РБ. З прыездам аднаго з вядучых пісьменнікаў Ізраіля Этгара Керэта. На гэтым мерапрыемстве пройдзе таксама прэзентацыя яго кнігі, якая сёлета была перакладзеная на беларускую мову".

Як чакаецца, Дні культуры Ізраіля адкрые вядомы ізраільскі пісьменнік, сцэнарыст і драматург Этгар Керэт, які прэзентуе сваю новую кнігу.