Сёння ў 22:05 - другая частка радыёспектакля "Найдорф"

30 июня 2020
Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На хвалях "Тэатра беларускага радыё" прэм'ера! Сёння ўвечар у 22:05 сегмент Белтэлерадыёкампаніі прэзентуе другую частку радыёспектакля "Найдорф" паводле аднайменнай аповесці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, пісьменніка Івана Пташнікава. Назва твора сімвалічная - так называецца і беларуская, і нямецкая вёскі, з якой, дарэчы, родам адзін з герояў - нямецкі палонны. Пастаноўка стала дэбютнай адразу для 4-х артыстаў. Упершыню ля мікрафонаў загучалі галоўны герой - заслужаны артыст Беларусі Ігар Дзянісаў, акцёры Вераніка Буслаева, Арына Рабычына і Мікіта Кратовіч.

Дзеянне разгортваецца ў 1944 годзе, напярэдадні вызвалення Беларусі. У аўдыёверсіі твора захавалі мастацкі прыём аўтара: проціпастаўленне ваеннага і мірнага часу. "Тэатр беларускага радыё" запрашае сваіх слухачоў на спектакль у 22:05.